Супрацоўнікі КГБ у Магілёўскай вобласьці выяўляюць цікавасьць да дзейнасьці дэмакратычных актывістаў.

2005 2005-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Рэдактар крычаўскага недзяржаўнага выданьня “Вольны горад” і кіраўнік раённай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Няроўны быў выкліканы ў міжраённую ўправу КГБ на гутарку. У Сяргея Няроўнага пыталіся пра некаторыя матэрыялы, надрукаваныя ў газэце “Вольны горад”. У прыватнасьці, пра канфлікт у Крычаўскай раённай вэтэранскай арганізацыі, які асьвятляе газэта і які, паводле зьвестак Няроўнага, улада хоча “замяць” напярэдадні 60-годзьдзя Перамогі.

Сяргей Няроўны разглядае выклік у КГБ як пачатак кампаніі ціску на дэмакратычных актывістаў у рэгіёне. Гаворыць Сяргей Няроўны: “Гэтая актыўнасьць за год да прэзыдэнцкіх выбараў — ціснуць будуць на апазыцыю. І я думаю, што гэта зьвязана з новым кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта, які бярэ ўсё пад кантроль і новым прызначэньнем кіраўніка КГБ рэспублікі”.

Таксама ў Магілёве КГБ зацікавіўся ўдзельнікамі сэмінару, які зладзілі Беларуская асацыяцыя журналістаў і беларускае прадстаўніцтва Фонду Эбэрта. Вучань 11 клясы адной з магілёўскіх школ і рэдактар школьнай беларускамоўнай газэты Віталь Ругайн быў выкліканы ў кабінэт дырэктара і там меў гутарку з супрацоўнікам КГБ, які падрабязна распытаў падлетка пра сэмінар, яго ўдзельнікаў і ідэалягічны кірунак дыскусіі журналістаў. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” Віталь Ругайн.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international