Пінскага міліцыянта асудзілі на тры гады за катаванне падазронага

2008 2008-03-01T19:24:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

27-гадовы оперупаўнаважаны пінскага РАУС катаваў пры допыце падазронага. Затрыманага жыхара пінскага раёна, які скраў магнітолу з легкавой машыны бацькі міліцыянта даставілі ў будынак Пінскага РАУС.
Дапытваць яго ўзяўся сын пацярпелага. Каб дабіцца прызнання міліцыянт спачатку збіваў яго, а потым скаваў рукі і ногі кайданамі і падвесіў яго на металічным ломе. Пасля катаванняў у злачынцы спаралізавала кісці рук.

Затрыманы прызнаўся ва ўсіх крадзяжах за апошні перыяд і нягледзячы на скаргі на стан здароўя, быў адпраўлены ў баранавіцкі следчы ізалятар. І толькі там пінчуку аказалі медыцынскую дапамогу, а справу перадалі ў пракуратуру. У выніку суд прыгаварыў міліцыянта да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international