Сына забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай працягваюць пераследаваць

2005 2005-02-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1-га лютага следчыя Пракуратуры г. Мінска спрабавалі ў прымусовым парадку забраць са школы сына забітай у кастрычніку 2004 г. журналісткі Веранікі Чаркасавай Антона Філімонава, патлумачыўшы свае дзеянні неабходнасцю правядзення "стацыянарнай псіхіятрычнай экспертызы".
Група следчых на чале з Уладзімірам Чумачэнкам без папярэджання з'явілася ў школу №88, дзе вучыцца 15-гадовы Антон. Родныя даведаліся пра гэта ад самога падлетка, якому дазволілі патэлефанаваць дахаты, адразу ж прыбеглі на месца падзеяў і прадухілілі дзеянні следчых. Зараз Антон Філімонаў знаходзіцца дома.
Блізкія забітай журналісткі абураныя дзеяннямі пракуратуры, якія лічаць беспадстаўнымі і амаральнымі. Яны ўпэўненыя, што нервовы зрыў, з якім Антон трапіў у лякарню неўзабаве пасля забойства маці, шмат у чым тлумачыцца метадамі працы пракурорскіх следчых.
Напярэдадні, 31-га студзеня, маці забітай журналісткі Дыяна Чаркасава накіравала ліст на імя Генеральнага пракурора РБ Пятра Міклашэвіча, у якім выклала ўласнае бачанне ходу следства і дала ацэнку метадаў яго вядзення. У пасланні акцэнтавалася ўвага на тым, што ў следства адсутнічаюць аб'ектыўныя доказы віны членаў сям'і забітай, хаця сын і айчым В. Чаркасавай дагэтуль знаходзяцца ў статусе падазраваных. Маці забітай журналісткі выказвала занепакоенасць магчымымі фальсіфікацыямі, якія могуць прывесці да пакарання невінаватых людзей, і прасіла Генеральнага пракурора не дапусціць гэтага, -- паведаміла прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international