Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Еўразьвяз будзе змагацца з інтэрнэт-цэнзурай у таталітарных краінах эканамічнымі мэханізмамі

29.02.2008. Тэгі: Еўразьвяз, інтэрнет, свабода слова.
Крыніца: Generation.by.

Эўрапейскі парлямэнт большасьцю галасоў падтрымаў новую ініцыятыву па змаганьні зь інтэрнэт-цэнзурай, прапанаваную нідэрляндзкай Народнай партыяй за волю і дэмакратыю. Адпаведна ёй у хуткім часе інтэрнэт-цэнзура ў таталітарных краінах зможа афіцыйна разглядацца Эўропай як эканамічныя бар’еры. Гэты незвычайны шлях можа аказацца надзвычай эфэктыўным.

­

Ініцыятыва Народнай партыі за волю і дэмакратыю (Volkspartij voor Vrijheid en Democratie, VVD) накіраваная, перадусім на тыя краіны, якія ўводзяць пастаянныя абмежаваньні на доступ карыстальнікаў да інфармацыі праз Сеціва.

Жуль Маатен, актывіст VVD, падкрэсьлівае, што цяпер буйныя амэрыканскія кампаніі, такія як Google, Yahoo і Microsoft, а таксама эўрапейскія Wanadoo, Telecom Italia і France Telecom вымушаныя супраць сваёй волі блякаваць асобныя сэрвісы на тэрыторыях краін з пастаяннай інтэрнэт-цэнзурай. Гаворка ідзе, у прыватнасьці, аб Кітайскім вялікім фаерволе, з дапамогай якога ўлады блякуюць доступ да непажаданых рэсурсаў, а таксама цэнзуруюць відэа і аўдыёкантэнт.

У хуткім часе прапанова нідэрляндзкай партыі будзе накіраванае на разгляд Эўрапейскай Рады. У выпадку ўхвалы ініцыятывы, пытаньне аб неабходнасьці скасаваньня інтэрнэт-цэнзуры будзе ўздымацца кожны раз пры правядзеньні гандлёвых перамоваў з краінамі, якія практыкуюць абмежаваньні на доступ да інфармацыі праз Сеціва.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования