50 тысяч подпісаў перадалі ў Адміністрацыю прэзыдэнта

2008 2008-02-28T17:37:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня актывісты аргкаміэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і Аляксей Шэін, а таксама юрыст пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін перадалі 50 тысяч подпісаў у Адміністрацыю прэзыдэнта незадаволеных Законам «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый». Раней подпісы былі перададзеныя ў Канстытуцыйны суд і палату прадстаўнікоў.

«Гэта рэпрэсіўны закон, які ад 2002 году перашкаджае хрысьціянам маліцца і праводзіць эвангелізацыю, займацца справай уратаваньня беларускай нацыі. Перадаючы гэтыя подпісы ў дзяржаўныя ўстановы мы патрабуем, каб беларускай царкве далі ўратаваць нацыю, не замінайце гэта рабіць. У той час, калі хрысьціян рэпрэсуюць па тэлевізіі ўсякая лухта – астролягі, прадказальнікі. Пакуль хрысьціянам не дазваляюць рэгістравацца беларускі народ сьпіваецца, робяць усё больш абортаў і разводзяцца. Мы будзем рабіць усё, каб зьмяніць гэты закон. 50 тысяч подпісаў – гэта для Беларусі досыць многа», – кажа Павал Севярынец.

Аляксей Шэін мае асьцярожны спадзеў, што іхныя подпісы будуць разгледжаны і прынятыя да абмеркаваньня:

«Перамовы ЭС і ЗША даюць надзею, што пытаньне аб свабодзе сумленьня ня будзе забытае. Нядаўна з палаты прадстаўнікоў нам прыйшоў адказ, дзе было пазначана, што яны, магчыма, гатовыя ўключыць гэтае пытаньне ў працу адной з наступных сэсій. Мы спынілі актыўную фазу збору подпісаў. Цяпер будзе праводзіцца тлумачальная праца з актывістамі хрысьціянскіх канфэсій, сьвятарамі, што рабіць, калі ёсьць ціск, як абараняць свае правы».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international