Суд адмовіў Зьмітру Бародку ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы па факту зьнішчэньня сьцягоў Еўразьвязу

2008 2008-02-27T18:28:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»


Дэмакратычны актывіст з Барысава Зьміцер Бародка атрымаў вызначэньне суду Партызанскага раёну Менску на сваю іскавую заяву, у якой прасіў прызнаць неправамоцнымі дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія перад правядзеньнем Еўрапейскага маршу правялі незаконны вобыск, канфіскавалі 96 сьцягоў Еўразьвязу і потым зьнішчылі.

У вызначэньні суду напісана, што заява Зьмітра Бародкі не падлягае разгляду па прычыне непадлегласьці, і прапанавана зьвярнуцца ў пракуратуру.

Нагадаем,  96 сьцягоў Еўразьвязу былі канфіскаваныя ў кастрычніку мінулага года напярэдадні Еўрапейскага Маршу з кватэры сябра Зьмітра Бародкі, актывіста апазіцыі Леаніда Навіцкага, а самі яны перад акцыяй былі прэвентыўна арыштаваныя на 15 сутак.

Пазьней Зьміцер Бародка зьвярнуўся са скаргай аб незаконнай канфіскацыі еўрапейскай сімволікі ў Партызанскі РУУС і атрымаў адказ за подпісам начальніка А.С. Гайдукевіча, у якім паведамлялася: «Ваша заява разгледжаная, праверка па ёй спыненая, атрыбутыка, …. зьнішчаная. У выпадку нязгоды з прынятым рашэньнем Вы маеце права звярнуцца ў суд», што ён і зрабіў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international