Вернікі і грамадзкія дзеячы перадалі ў Канстытуцыйны суд 50 тысячаў подпісаў за свабоду веравызнання.

2008 2008-02-27T17:08:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта вынік шматмесячнай працы, якую ў межах кампаніі “За свабоду веры!” праводзілі вернікі розных пратэстанцкіх цэркваў - Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля, рэлігійнай абшчыны “Царква Божая”, сталічнай царквы “Запавет Хрыста” і аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Подпісы збіраліся ў больш чым 40 гарадах па ўсёй Беларусі.

Як паведаміў Рацыі каардынатар аргкамітэту па стварэнні БХД Аляксей Шэін, вернікі патрабуюць унесці змены ў закон “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”, які ставіць розныя канфесіі ў няроўныя умовы:

- У першую чаргу гэта тычыцца рэгістрацыі рэлігійных абшчын. Таму што зарэгістраваць рэлігійную абшчыну ў Беларусі зараз вельмі складана. Гэта тычыцца і колькасці людзей, неабходных для рэгістрацыі, і атрымання юрыдычнага адрасу. Бо з такімі праблемамі сутыкаюцца не толькі палітычныя партыі, але і рэлігійныя абшчыны, асабліва пратэстанцкія і каталіцкія.

Другая праблема – гэта немагчымасць праводзіць набажэнствы ў месцах якія улады не прызнаюць культавымі. Прыкладам, з гэтым сутыкнуліся вернікі царцвы “Новае жыццё”, якія пабудавалі храм на месцы былога кароўніка.

Але, на думку Шэіна, гэты падыход вельмі неразумны - ён парушае правы вернікаў на малітву:

- Сітуацыя такая, што каб сабрацца тром-чатыром, пяці-дзесяці чалавекам і памаліцца, то трэба дазвол, а каб сабрацца кампаніяй і ўжываць алкаголь - такі дазвол не патрэбны.

Аргкамітэт кампаніі “За Свабоду веры!” прапануе ўраду стварыць рабочую групу, якая б выпрацавала змены ў рэлігійным заканадаўстве і аднавіла правы вернікаў усіх канфесій.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international