Аляксей Кароль: «Зараз мы ў стрэсавай сітуацыі...»

2008 2008-02-27T16:43:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чарговы нумар газеты «Новы Час», які павінен быў пабачыць свет у найбліжэйшую пятніцу, не будзе надрукаваны. Рэдакцыя не мае права выпускаць газету, пакуль не разлічыцца па зыску Мікалая Чаргінца. Пра гэта паведаміў журналістам шэф-рэдактар выдання Аляксей Кароль 25 лютага падчас прэсавай канферэнцыі ў офісе БАЖ.

«Мы спадзяемся, што вырашым гэтую праблему дзякуючы звароту да чытачоў з просьбай аб падтрымцы, што мы друкавалі ў папярэдніх нумарах газеты. Зараз мы ў стрэсавай сітуацыі і шукаем з яе выйсце», — адзначыў Аляксей Кароль.

Як паведаміў сёння прэс-службе ГА «БАЖ» другі адказчык — аўтар артыкулу «Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец» Аляксандр Тамковіч, — ён збіраецца разлічыцца па зыску адразу ж, як толькі атрымае афіцыйную паперу з суда з нумарам рахунку, на які яму належыць пералічыць грошы (1 млн. беларускіх рублёў).

Нагадаем, што 20 лютага судовы выканаўца Першамайскага раённага суда апісаў маёмасць прадпрыемства «Час навінаў», якое з’яўляецца выдаўцом газеты «Новы Час» — у якасці захаду па «зябеспячэнні зыску» Мікалая Чаргінца. Ён таксама перадаў рэдакцыі дзве пісьмовыя «прапановы» — да 27 лютага пералічыць на рахунак суда суму грашовай кампенсацыі (50 млн. 93 тыс. беларускіх рублёў з улікам пакрыцця судовых выдаткаў), а таксама да гэтага ж тэрміну апублікаваць на старонках газеты абвяржэнне артыкулу «Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец», які стаў нагодай для зыску.

У апошнім нумары «Новага Часу» (№ 7 (91) за 25 лютага — 2 сакавіка) пад рубрыкай «Абвяржэнне» рэдакцыя апублікавала выніковую частку рашэння суда Першамайскага раёна ад 20 снежня 2007 г., які задаволіў зыск М. Чаргінца. Публікацыя размешчана на 4-й старонцы — тамсама, дзе 24 верасня мінулага года з’явілася публікацыя А. Тамковіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international