Ініцыятыўную групу Яраслава Раманчука прымушаюць дастаць з паштовых скрынак жыхароў Гародні ўлёткі з праграмай АГП

2005 2005-02-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акруговая выбарчая камісія Гарадзенскай Цэнтральнай выбарчай акругі №52, дзе застаўся не абраны адзіны ў краіне дэпутат у Палату прадстаўнікоў, вынесла два рашэньні: папярэдзіць ініцыятыўную групу Яраслава Раманчука за распаўсюд улётак з праграмай Аб’яднанай грамадзянскай партыі па паштовых скрынках гарадзенцаў і другое рашэньне: забавязаць сябраў ініцыятыўнай групы дастаць улёткі з паштовых скрынак, паведаміла Радыё Свабода.

На паседжаньне камісіі быў запрошаны кіраўнік ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука, Юры Істомін. Старшыня камісіі, спадар Нерад, давёў прысутным, што да іх паступілі скаргі ад сябраў іншых ініцыятыўных групаў, а таксама ад жыхароў гораду аб тым, што ў паштовыя скрынкі гарадзенцаў раскідалі ўлёткі, аддрукаваныя ў Смаленску накладам 10 тысяч асобнікаў. Па яго словах, у іх зьмешчана перадвыбарчая праграма Яраслава Раманчука. Маўляў, гэта зрабілі толькі сябры ягонай ініцыятыўнай групы, што, наагул, недапушчальна, паколькі той яшчэ не зарэгістраваны кандыдатам і на гэтыя мэты камісія не выдзяляла сродкаў.

У адказ Юры Істомін заявіў, што ўлёткі аддрукаваны на сродкі сябраў партыі, але наагул не датычаць перадвыбарчай кампаніі, а скіраваны на тое, каб пазнаёміць гарадзенцаў з праграмай Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая зьбіраецца ў 2006 годзе браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Па яго словах, яны былі распаўсюджаны да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы і будуць распаўсюджвацца пасьля правядзеньня выбараў ва ўсіх гарадах Беларусі.

Насамрэч улётка ўяляе сабой праграму АГП жыхарам Горадні для абмеркаваньня і ўнясеньня прапановаў дзеля эканамічнага разьвіцьця гораду і рэгіёну і называецца “Стань гаспадаром сваёй краіны”. На першай старонцы знаходзіцца здымак Яраслава Раманчука як распрацоўніка гэтых прапановаў. Тым ня менш, сябры камісіі ня сталі абмяркоўваць улётку, а палічылі, што падобнае зьяўляецца парушэньнем выбарчага заканадаўства і адзінагалосна прагаласавалі на прапанову спадара Нерада: вынесьці ініцыятыўнай групе Яраслава Раманчука папярэджаньне і прымусіць сябраў ініцыятыўнай групы дастаць улёткі з паштовых скрынак гарадзенцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international