Крымінальны перасьлед удзельнікаў мірнай акцыі прадпрымальнікаў працягваецца

2008 2008-02-27T16:13:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна" сьледчы аддзел ГУУС Мінгарвыканкама стварыў сьледчую групу па расьследваньню крымінальнайс справы па факту правядзеньня 10 студзеня ў Менску несанкцыянаванага  масавага мерапрыемства . Крымінальная справа ўзбуджана адзразу па двум артыкулам Крымінальнага кодэксу па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак” і ч.2 арт. 339 "Хуліганцтва, зьдзейсьненае групай асобаў альбо зьвязанае з супрацівам".  

Падазраванымі па дадзенай крымінальнай справе на дадзены момант праходзяць 12 актывістаў:

1. Пашкевіч Міхась

2. Цішкевіч Тацяна

3. Субач Міхась

4. Чарнышоў Алесь

6. Стральцоў Алесь

7. Вінаградаў Павал

8. Бондар Аляксей

9. Баразенка Аляксандр

10. Дашук Максім

11. Сяргееў Уладзімір

12. Крываў Міхась

Фактычна ўсе гэтыя актывісты былі прыцягнутыя да адміністратыўнага арышту тэрмінам да 15 сутак за удзел у мітынгу прадпрымальнікаў, а дзяўчыне Тацяне Цішкевіч далі 20 сутак.

Допыты па дадзенай крымінальнай справе пачаліся яшчэ ўчора, 26 лютага. Сяргееў і Крываў атрымалі пастановы аб тым, што яны прызнаныя падазраванымі, а Стральцоў ня змог прыйсьці да сьледчага па прычыне хваробы. 

На 28 лютага ў сьледчы аддзел папярэдняга расьследваньня ГУУС Мінгарвыканкама выкліканыя астатнія 10 чалавек з вышэйпералічанага сьпісу, якім яшчэ не ўручылі адпаведных пастановаў.

Варта нагадаць, што таксама ў вытворчасьці знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная па ч. 2 арт. 339 КК РБ "Хуліганцтва" супраць трох удзельнікаў Еўрапейскага маршу. Сяргіец Максім, Субач Ліля і Бяляй Матвей падазраюцца ў тым, што падчас правядзеньня шэсьця яны нібыта пашкодзілі два аўтамабілі, якія належаць ГУУС Мінгарвыканкама, чым прычынілі шкоду на 8 мільёнаў 691 тысячу 879 рублёў.     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international