У Гомелі адключылі трансляцыю недзяржаўных тэлеканалаў

2008 2008-02-26T17:37:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў 14.00 у Гомелі адключылі трансляцыю так званага «сацыяльнага пакету телеканалаў», а таксама кабельнага тэлебачання. Зроблена гэта без папярэджання, хаця звычайна абвесткі пра змены ў вяшчальнай сетцы падаюцца на бягучай стужцы тэлеканалу «Нірэя» — адзінага тэлеканалу, перадачы якога робяцца непасрэдна ў Гомелі без умяшання ў сетку яго вяшчання з Мінску. 

Мясцовыя журналісты звязваюць гэтыя падзеі з тым, што ўлады апасаюцца з`яўлення ў выпусках навінаў небеларускіх тэлеканалаў рэпартажаў пра часовае вызваленне Аляксандра Казуліна, якога адпусцілі на пахаванне жонкі Ірыны. Пакуль невядома, зроблена гэта па ініцыятыве мясцовай «вертыкалі» альбо па ўказанні з Мiнску.

Па стане на 16.00 тэлетрансляцыі па-ранейшаму не было.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international