Форум "За Незалежнасьць" пачаў працу ў інтэрнэце

2008 2008-02-25T17:31:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Заплянаваны агульнаграмадзкі форум "За Незалежнасьць" пачаў працу ў інтэрнеце па адрасе http://dziarzava.org. Працягнецца форум да 30 сакавіка. Заключная яго частка адбудзецца ў адной з найбуйнейшых менскіх заляў.

Праца форуму падзеленая на тры сэкцыі: "Дзяржаўна-палітычныя аспэкты беларускай незалежнасьці", "Культурна-моўныя гарантыі беларускай нацыянальнай тоеснастьці" і "Эканамічныя падваліны і пэрспэктывы беларускай незалежнай дзяржаўнасці". Удзел у дыскусіі бяруць як вядомыя экспэрты - палітолягі, філёзафы, юрысты, мовазнаўцы, мастацтвазнаўцы, эканамісты, так і аматары. На пытаньне, чаму форум адбываецца ў інтэрнеце, арганізатары гавораць: "Форум носіць агульнанацыянальны характар, а сёньня толькі інтэрнэт дае магчымасьць свабоднае публічнае дыскусіі. Любы карыстальнік інтэрнэту можа паспрачацца з прызнанымі экспэртамі альбо выкласьці сваё бачаньне ў любой з зададзеных сэкцыяў. Найлепшыя матэрыялы будуць прадстаўленыя ў заключнай частцы форуму і апублікаваныя у адмысловым зборніку".

Заключная частка форуму будзе ўяўляць масавую сустрэчу-дыскусію прадстаўнікоў беларускай навукі, культуры, адукацыі. Форум зацьвердзіць новую канцэпцыю беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international