Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


КДБ зацікавіўся ўдзельнікамі семінара для журналістаў

31.01.2005.

Пасля адукацыйнага семінара для журналістаў, зладжанага ў Магілёве 21-га і 22-га студзеня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і беларускім прадстаўніцтвам Фонду імя Ф. Эберта, яго ўдзельнікамі пачалі цікавіцца супрацоўнікі КДБ.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, 23 студзеня Віталь Ругайны, вучань 11-га класа адной з магілёўскіх школ, быў выкліканы ў дырэктарскі кабінэт. Там да яго звярнуўся "чалавек ў цывільным", які назваўся супрацоўнікам КДБ, але адмовіўся паведаміць сваё прозвішча. Ананім падрабязна распытваў падлетка пра тое, якім чынам ён трапіў на семінар, што там гаварылася, хто вёў трэнінг, якія тэмы выклікалі сярод удзельнікаў дыскусіі і ў якім "ідэалагічным накірунку" ішла размова.

Супрацоўнік КДБ папярэдзіў юнака, які збіраецца стаць журналістам і не ў першы раз бярэ ўдзел у навучальных мерапрыемствах БАЖ, што той "звязаўся з дрэннымі людзьмі". На заўвагу юнака, што і БАЖ, і Фонд Эберта дзейнічаюць у краіне адкрыта і законна, ананімны візіцёр заявіў, што з гэтым будзе хутка "пакончана".

Нагадаем, што ў адукацыйным семінары, які называўся "Прававыя і этычныя аспекты журналісцкай дзейнасці", бралі ўдзел блізу 30-ці чалавек - супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, а таксама маладых людзей, якія толькі збіраюцца стаць журналістамі. Семінар рыхтаваўся адкрыта і прайшоў без усялякіх эксцэсаў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования