Улады Віцебскай вобласці знізілі кошт арэнды для дзяржаўных СМІ

2008 2008-02-25T16:48:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рэдакцыі дзяржаўных СМІ Віцебскай вобласці, заснаваныя органамі мясцовага кіравання і самакіравання, цяпер будуць плаціць за арэнду сваіх рэдакцыйных памяшканняў толькі 15% ад звычайнай сумы. Адпаведнае рашэнне прыняў Віцебскі аблвыканкам.

Паводле пастановы абласных уладаў, на 2008 год для рэдакцый дзяржаўных газет і праграм радыёвяшчання, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца органы мясцовага кіравання і самакіравання, усталёўваецца паніжальны каэфіцыент 0,15 да базавых ставак арэнднай платы.

Правіла распаўсюджваецца на памяшканні, якія гэтыя рэдакцыі арандуюць у грамадскіх, адміністратыўных і пераабсталяваных вытворчых будынках, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці.

Рашэнне аблвыканкама было апублікавана днямі ў абласной дзяржаўнай газеце «Народнае слова» (нумар ад 19.02.2008), хаця прынялі яго, як высветлілася, яшчэ ў канцы мінулага года (рашэнне «Аб усталяванні паніжальнага каэфіцыенту да базавых ставак арэнднай платы» ад 28.12.2007).

Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскладзены на Віцебскі абласны тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасці і ўпраўленне ідэалагічнай працы аблвыканкаму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international