«Дэпартамент добрых спраў КДБ» цікавіцца журналістамі

2008 2008-02-25T16:37:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Cябру ГА «БАЖ» Марыю Савушкіну настойліва выклікае па тэлефоне на сустрэчу невядомы, які называе сябе супрацоўнікам «дэпартаменту добрых спраў КДБ».

«Супрацоўнік КДБ Юрый» патэлефанаваў увечары 21 лютага на асабісты мабільны тэлефон Марыі Савушкінай і прапанаваў сустрэцца для размовы. Атрымаўшы адмову, ён ператэлефанаваў раніцай 22 лютага на іншы нумар журналісткі. (Яго ўласны нумар тэлефона аказаўся засакрэчаным).

«Я ізноў адмовілася, на што КДБэшнік заявіў, што я паступаю неразумна. Маўляў, па-першае, калі выклікаюць, значыць ёсць нагода. Па-другое, прадастаўляецца цудоўная магчымасць пазнаёміцца з прадстаўніком «рэжыму». Маўляў — дзе вашая прафесійная цікаўнасць?», — распавяла Марыя Савушкіна ў гутарцы з прэс-службай ГА «БАЖ». Яна растлумачыла «Юрыю», што дзейнасць «дэпартаменту добрых спраў КДБ» не ўваходзіць ў сферу яе прафесійных інтарэсаў, і прапанавала ў выпадку пільнай патрэбы «паразмаўляць» дасылаць ёй позву.

Марыя Савушкіна звязвае гэтыя тэлефанаванні са сваёй прафесійнай дзейнасцю на карысць недзяржаўных СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international