Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна"

2008 2008-02-25T13:41:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 лютага адбылася трагічная падзея — пайшла з жыцьця Ірына Казуліна, жонка вязьня сумленьня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна.

Нягледзячы на трагедыю ў сям’і, беларускія ўлады адмаўляюць Аляксандру Казуліну ў магчымасьці прыняць удзел у пахаваньні жонкі. 

Персаніфікаванае стаўленьне ўладаў да асобы Аляксандра Казуліна падкрэсьлівае той факт, што адпаведная працэдура кароткатэрміновага вызваленьня з папраўчай установы ў выключных абставінах (у тым ліку, сьмерць блізкіх сваякоў) прадугледжваецца дзеючым заканадаўствам – Крымінальна-выканаўчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь. Гэтая акалічнасьць чарговы раз упэўнівае ў выключна палітычна матываваным перасьледзе Аляксанда Казуліна з боку кіраўніцтва краіны. 

У гэтых трагічных абставінах мы расцэньваем адмову ўладаў вызваліць А. Казуліна для ўдзелу ў пахаваньні жонкі як жорсткае, бесчалавечнае абыходжаньне і парушэньне Канвенцыі супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня і пакараньня, ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь. 

Мы нагадваем кіраўніцтву краіны аб тым, што яно нясе персанальную адказнасьць за жыцьцё і далейшы лёс асуджанага Аляксандра Казуліна, які абвясьціў бестэрміновую галадоўку пратэсту. 

Мы патрабуем ад кіраўніцтва Беларусі спыніць зьдзек з Аляксандра Казуліна і ягонай сям’і, а таксама безумоўнага і неадкладнага вызваленьня палітычнага зняволенага. 

 

Менск, 25 лютага 2007 г.

 Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international