Кніга Уладзіміра Падгола “Куля для прэзідэнта” зацікавіла пракуратуру

2005 2005-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня аўтара кнігі “Куля для прэзыдэнта” Ўладзімера Падгола выклікалі ў Менскую гарадзкую пракуратуру. Сам аўтар называе гэта прэзэнтацыяй свайго літаратурнага выданьня.

Сьледчы Аляксандар Пікараў выклікаў Уладзімера Падгола на размову. Аўтар “Кулі для прэзыдэнта” распавядаў сьледчаму пра зьмест сваёй кнігі.

(Падгол: ) “Мэта кнігі “Куля для прэзыдэнта” ніколі не была дакладна акрэсьленая, бо ішлі гады... Гэта восем гадоў пісалася... Па інтуіцыі, без усялякага пляну. Задумана было паглядзець, што адбудзецца, калі сьмерць уцялесьніцца ў жанчыну і закахаецца ў беларуса. Вось асноўны сюжэт — каханьне сьмерці да беларуса і яе памкненьне, каб нейкім чынам пасяліць каханьне ў сэрца беларуса да сьмерці”.

Уладзімер Падгол нават падарыў экзэмпляр кнігі супрацоўнікам Менскай гарадзкой пракуратуры:

Сьледчы Менскай пракуратуры Аляксандар Пікараў паведаміў Радыё Свабода, што крымінальнай справы супраць Уладзімера Падгола няма. Пакуль ідзе праверка.

(Пікараў: ) “Сёньня я, на жаль, нічога не магу вам паведаміць. Цяпер ідзе праверка, і толькі пасьля яе заканчэньня можна будзе нешта казаць”.

Сам аўтар кнігі заявіў Радыё Свабода, што наступствы размовы яго не цікавяць. Ён заняты цяпер другім выданьнем свайго твору.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international