Галоўнага рэдактара беластоцкай “Нівы” не пусьцілі ў Беларусь

2005 2005-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі кансулят у Беластоку, не камэнтуючы свайго рашэньня, адмовіў у выдачы візы Яўгену Вапу – галоўнаму рэдактару тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” і старшыню Беларускага саюзу ў Польшчы.

У размове з Радыё Свабода спадар Вапа так пракамэнтаваў гэты выпадак: “Я ацэньваю гэта як прызнаньне ролі, якую адыгрывае “Ніва” ў агульнабеларускім жыцьці. Мы стараемся рознымі спосабамі, праз артыкулы, закранаць розныя аспэкты жыцьця таксама і ў Беларусі. Адзначу, што тыднёвікаў, якія выходзяць цалкам на беларускай мове і падаюць беларускі погляд на падзеі, на сёньняшні дзень усяго два – гэта “Наша ніва” ў Менску і “Ніва” ў Беластоку. Так што, у гэтым, думаю, прычына візавай адмовы. Трэба было б пра гэта пытацца ў консула, але, як вядома, паводле Жэнэўскай канвэнцыі, кансуляты могуць не тлумачыць прычынаў адмовы”.

Нагадаем, што раней беларускі кансулят у Беластоку адмовіў у выдачы візы знанаму тэлежурналісту Юрку Каліне, які займаецца беларускай тэматыкай, і чые дакумэнтальныя стужкі пра Беларусь атрымоўвалі ўзнагароды на прэстыжных эўрапейскіх фэстывалях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international