Міліцыянты канфіскавалі “Навіны Сухарава”

2008 2008-02-18T14:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 лютага міліцыянты затрымалі актывіста Руху “За Свабоду”Алеся Гнятулю, які раскідваў па паштовых скрынях у адным з дамоў у Мінску газету “Навіны Сухарава”.

Алег Гнятуля апавёў: “У гэтай газэце агульная, непалітычная, карысная інфармацыя для жыхароў нашага мікрараёну. Да прыкладу, пра тое, што будуць прыбіраць шапікі з прыпынкаў.

Я перайшоў з аднаго дому ў другі. І калі там раскідаў па паштовых скрынях новы нумар газэты, выйшаў з пад’езду і ўбачыў, што тут стаіць патрульная машына зь міліцыянтамі. Яны адразу падышлі да мяне, пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў Фрунзенскі РУУС”.

У міліцыі актывіста пратрымалі каля дзьвюх гадзінаў і склалі акт на канфіскацыю каля 380 асобнікаў газэты “Навіны Сухарава” і аднаго асобніка газэты “Наша ніва”.

Алег Гнятуля сказаў: “Я нічога не парушаў, а проста распаўсюджваў інфармацыю. Ніякіх папераў у міліцыі я не падпісаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international