Цэнзура – зьява палітычная.

2005 2005-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску паказ карціны Алеся Пушкіна «Партрэт Васіля Быкава” быў забаронены цэнзурай па палітычных матывах.

Мастак Алесь Пушкін тлумачыць дзеяньні ўладаў наступным чынам: “Улады баяцца «прынцыпа плаціны». Калі ў плаціне з'яўляецца дзірачка памерам з ігольнае вушка, то пачынаецца эрозія і ўсю плаціну размывае. Таму ў нас у Беларусі цяпер такая сітуацыя, што ў адзін момант гасяцца ўсё праявы іншадумства. А загадалі зьняць карціну тыя ж самыя людзі, якія зачынялі маю галерэю ў Віцебcку ў 1995 годзе”.

Цэнзура – гэта далёка не культурая зьява. Гэта зьява палітычная. Цэнзура парушае асноўныя грамадзянскія і палітычны правы. Выкарыстаньне цэнзуры супярэчыць Канстытуцыі. У адпаведнасьці з Арт.33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “кожнаму гарантуецца свабода меркаваньняў ды іх свабоднае выказваньне. Ніхто не можа быць прымушаны да выказваньня сваіх меркаваньняў альбо адмовы ад іх. Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб’яднаньнямі альбо асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца”.

У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ёсьць прамы запіс пра тое, што цэнзура не дапускаецца. Згодна з Канстытуцыяй, свабода грамадзянаў можа быць абмежаваная толькі ў некаторых выпадках -- у мэтах дзяржаўнай бясьпекі, мэтах аховы здароўя насельніцтва, а таксама, сыходзячы з пытаньняў маралі.

Таму адно з асноўных правоў грамадзянаў – свобода выказваньня поглядаў

Гаворыць юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч: “Цэнзура --
гэта прамое парушэньне канстытуцыйных правоў. І ў выпадках выкарыстаньня цэнзуры трэба адстойваць сваё права ў судовым парадку. Прынамсі, трэба спрабаваць гэта рабіць. Грамадзянскім працэсуальным Кодэксам у нас прадугледжваецца абарона канстытуцыйных правоў грамадзянаў, г.зн ёсьць магчымасьць падаваць у суд скаргі на незаконныя дзеяньні службоых асобаў. Сітуацыя з карцінай Алеся Пушкіна “Партрэт Васіля Быкава”, якую мясцовыя ўлады загадалі зьняць з выставы, – класічны выпадак. На жаль, у нас апошнім часам распаўсюджаная цэнзура не толькі ў сродках масавай інфармацыі, якія даўно манапалізаваныя. Вельмі шмат твораў мастацтва за апошні час былі падвергнутыя цэнзуры. Можна згадаць і фільм “Акупацыя”, які фактычна забаронены для паказу і для пракату. І да гэтай ж можна аднесьці забароны на выступ рок-гуртоў. Гэта ўсё прыкметы цэнзуры, якая існуе ў нас у краіне”.

Зачыненую ўладамі мастацкую выставу, прысьвечаную Васілю Быкаву пакажуць у Мінску, Празе, а пасьля павязуць у Германію

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international