Аляксандр Круты сёньня можа пакінуць сьцены Жодзінскага СІЗА

2008 2008-02-19T11:59:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда адмяніла пастанову суда Нясвіжскага раёна па абвінавачваньню Аляксандра Крутога ў публічнай абразе прэзідэнта Беларусі і адмяніла вытворчасьць па ягонай справе.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, суд прызнаў, што склад злачынства ў дзеяньнях Крутога прысутнічаў, аднак не ўяўляў бяспекі для грамадства. Менавіта на гэтую акалічнасьць прысуду спасылалася ў касацыйнай скарзе адвакат Мар'яна Сямешка. Яна была ня згодная з вынесеным прысудам, паколькі лічыла, што віна Аляксандра Крутога не была пацьверджаная у судзе прад'яўленымі доказамі, і справа спыненая не па рэабілітуючых падставах, а ў сувязі з адсутнасьцю грамадзкай небясьпекі.

Нагадаем, што Аляксандр Круты пазапраўна знаходзіўся ў Жодзінскім СІЗА тры тыдні ў чаканьні адпраўкі на псіхіятрычнае лячэньне.

Яшчэ 24 студзеня суд Нясвіжскага раёна прызнаў Аляксандра Крутога віноўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства па арт. 368 КК РБ - публічная абраза прэзідэнта краіны. Аднак у сувязі з тым, што дзеяньні асуджанага не нясуць вялікай пагрозы для грамадзтва, Аляксандр Круты быў вызвалены ад пакараньня, а крымінальная справа спыненая. Паколькі падчас сьледства ў дачыненьні да абвінавачанага праводзілася судова-медыцынская экспертыза, якая ўстанавіла, што Аляксандр Круты хворы на паранаідальную шызафрэнію, суд пастанавіў ужыць прымусовыя меры бясьпекі і лячэньня ў псіхіятрычнай бальніцы са звычайным назіраньнем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international