Гродзенскі КДБ шляхам шантажу і запалохвання ажыццяўляе ціск на сябра руху “За Свабоду” Эдварда Дмухоўскага.

2008 2008-02-19T11:51:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнік абласнога Упраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі патэлефанаваў учора вечарам актывісту гродзенскага руху “За Свабоду” Эдварду Дмухоўскаму і прапанаваў яму сустрэцца 19 лютага дзеля адмысловай размовы.

Калі грамадскі актывіст адмовіўся ад прапановы, супрацоўнік КДБ пачаў пагражаць адміністрацыйнай адказнасцю і сцвярджаць, што ў Беларусі існуе тэлефоннае права.

На думку Эдварда Дмухоўскага, дзеянні супрацоўніка КДБ мэтанакіраваныя і носяць правакацыйны характар.

- Я лічу, што захады КДБ не выпадковыя і звязаныя як з маёй грамадскай дзейнасцю, так і з тым, што апошнім часам робіць у горадзе гродзенскі рух “За Свабоду”. Нягледзячы на запалохванні, я не збіраюся ісці ў КДБ пакуль не атрымаю позву, як гэта прадугледжана заканадаўствам, - зазначыў грамадскі актывіст.

Як лічыць Эдвард Дмухоўскі, супрацоўнікі камітэта дзяржаўнай бяспекі ў сваіх дзеяннях павінны перш за ўсё кіравацца існуючым заканадаўствам, а не ўласнымі жаданнямі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international