Фонд разьвіцьця і падтрымкі цыганскіх традыцыяў накіраваў адкрыты ліст Лукашэнку, у якім выказвае меркаваньне пра існаваньне ў краіне расавай дыскрымінацыі

2005 2005-01-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фонд разьвіцьця і падтрымкі цыганскіх традыцыяў накіраваў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. Кіраўнічка грамадзкай арганізацыі віцяблянка Вера Грахоўская “вымушаная зьвярнуцца” праз мас-мэдыя, бо не разьлічвае, што зварот трапіць да прэзыдэнта.

Сп. Грахоўская інфармуе ў лісьце, што Фонд разьвіцьця і падтрымкі цыганскіх традыцыяў створаны выключна для аказаньня ромам матэрыяльнай і сацыяльнай дапамогі. Паперы на рэгістрацыю арганізацыя падала ў Віцебскі аблвыканкам у сьнежні 2003 года. Сярод тых дакумэнтаў быў і гарантыйны ліст Кастрычніцкага ЖРЭТ Віцебска, дзе абяцалася пасьля набыцьця фондам юрыдычнага статусу заключыць з арганізацыяй дамову на арэнду памяшканьня па вул. Даватара.

Аднак, як сьцьвярджае сп. Грахоўская, пасьля рэгістрацыі, якая адбылася ў сакавіку, зрабіць гэтае не ўдалося. Маўляў, плошчы ўжо здадзеныя. “Нам параілі пачакаць, бо неўзабаве павінна быць вызвалена іншае памяшканьне па гэтым адрасе. Мы пагадзіліся, хаця прапанаванае памяшканьне мела меншую плошчу, чым папярэдняе”, – прыгадвае аўтарка.

Як яна піша, у леташнім траўні пасьля чарговага звароту ў жыльлёва-эксплюатацыйныя службы “нас накіравалі ў Віцебскі гарвыканкам”. Там аказалася, што стварэньне Фонду ня было ўзгоднена з аддзелам прапаганды і ідэалёгіі гарадзкога выканаўчага камітэта, а таму аблвыканкам ня меў права надаваць НДА юрыдычны статус. Тымчасам з тэлефоннай размовы з адным з чыноўнікаў стала вядома, што “Фонд зарэгістраваны законна і слушна, але мэр горада сп. Драздоў супраць існаваньня такой арганізацыі ў Віцебску”.

“Гэта парушэньне нашых канстытуцыйных правоў на аб’яднаньне, і вельмі падобна на расавую дыскрымінацыю”, – мяркуе сп. Грахоўская. Калі гэта – дзяржаўная палітыка, што ажыцьцяўляе Пятро Драздоў, то яна, на думку аўтаркі ліста, “не зусім правільная”.

“Напярэдадні парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму да нас зьвярталіся асобныя людзі з просьбамі прыняць удзел у палітычных акцыях, – піша кіраўнічка Фонду. – Нам даводзілася падкрэсьліваць апалітычнасьць нашай дзейнасьці”. Разам з тым, сьцьвярджае лідэрка грамадзкай арганізацыі, будзе няпроста й надалей заставацца па-за палітыкай, калі ня зьменяцца адносіны мясцовых уладаў да цыганоў увогуле і да фонду ў прыватнасьці.
Прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international