Крымінальная справа Аляксея Сарнова за графіці перададзеная ў суд

2008 2008-02-18T16:17:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі перадалі ў суд справу Аляксея Сарнова – жыхара горада, які ноччу 17 снежня нанёс на сценах 2 дамоў графіці з заклікам да ўладаў вярнуць ільготы.

Цяпер Аляксей Сарноў знаходзіцца ў шпіталі. Следчы Шкулепа, які вядзе справу, наведаў 23-гадовага юнака ў медыцынскай установе. Супрацоўнік міліцыі ўзяў у Аляксея Сарнова падпіску аб нявыездзе і паведаміў аб тым, што справа перададзена ў суд. Прычым, спачатку хлопца абвінавачвалі паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэкса(апаганьванне пабудоваў і псаванне маёмасці), які прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам да 3 месяцаў.

У суд жа пайшла справа, у якой абвінавачванне прад’яўлена паводле артыкула 339 (хуліганства), максімальны тэрмін зняволення паводле якога прадугледжвае 3 гады турмы.

Аляксей Сарноў сцвярджае, што свае дзеянні ён ажыццяўляў мэтанакіравана ў знак пратэсту супраць дзеянняў ўлады.

- Улада забрала апошнюю магчымасць больш-менш прыстойнага жыцця ў пенсіянераў і студэнтаў. Зразумела, што ўсіх гэта абурае, але не ўсе могуць выказаць свой пратэст. Я вырашыў паказаць жыхарам горада , што ёсць людзі , якія не баяцца машыны рэпрэсій і кажуць сваё “не” прэзідэнцкім указам, якія заганяюць людзей у галечу, - заявіў Рацыі Аляксей Сарноў.

Бліжэйшым часам адвакат Аляксея Сарнова павінен падаць апеляцыю і абскардзіць міліцэйскую пастанову ў сувязі з тым, што абвінавачванне прад’яўлена не па адпаведнаму артыкулу крымінальнага кодэкса.
 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international