Зьдзьвіжкоў трапіў у турэмны шпіталь

2008 2008-02-18T15:36:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта стала вядома пасьля таго, як маці журналіста Ганна Зьдзьвіжкова наведала менскі сьледчы ізалятар.

Перадачу для сына ў маці там не прынялі, адправіўшы жанчыну ў менскую калёнію на вуліцы Кальварыйскай, дзе знаходзіцца рэспубліканскі турэмны шпіталь.

“Там таксама перадачу не прынялі. Сказалі прыходзіць у сераду, калі ў шпіталі прыёмны дзень. Тады ж дактары раскажуць, чаму сына паклалі ў шпіталь”, — сказала Ганна Зьдзьвіжкова для Радыё Свабода.

Месяц таму Менскі гарадзкі суд прызнаў журналіста вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці і пакараў трыма гадамі зьняволеньня.

У судзе Аляксандар Зьдзьвіжкоў заявіў пра перасьлед паводле рэлігійных прычын.

Шмат хто ў Беларусі і сьвеце дамагаецца вызваленьня А.Зьдзьвіжкова, лічачы яго вязьнем сумленьня.

У лютым 2006 году ў газэце “Згода”, якой часова кіраваў А.Зьдзьвіжкоў, былі перадрукаваныя карыкатуры на прарока Мухамада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international