Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У Менску затрыманы адзін з заснавальнікаў Грамадзянскай партыі Беларусі, сябра “Беларускай асацыяцыі “Дзелавая ініцыятыва”

28.01.2005.

27 студзеня ў Менску быў затрыманы былы дырэктар менскага завода імя Кастрычніцкай рэвалюцыі Міхаіл Крывамаз. Ён вядомы як адзін з заснавальнікаў Грамадзянскай партыі Беларусі пад кіраўніцтвам Васіля Шлындзікава і як сябра “Беларускай асацыяцыі “Дзелавая ініцыятыва””, якую ўзначальвае Міхаіл Марыніч.

Зьвесткі пра затрыманьне Міхаіла Крывамаза “Радыё Свабода” пацьвердзілі ў аддзеле барацьбы з эканамічнымі злачынствамі міліцыі Савецкага раёна сталіцы. Міліцыянты аднак не патлумачылі, у чым дакладна падазраецца былы дырэктар.

Зь неафіцыйных крыніцаў вядома, што Міхаіла Крывамаза затрымалі на вуліцы, неўзабаве пасьля ягонага вяртаньня з камандзіроўкі ў Маскву.

Больш за 10 гадоў Міхаіл Крывамаз кіраваў заводам імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, які вядомы ў Беларусі як адзін з найбуйнейшых заводаў па вытворчасьці станкоў. Летась яго звольнілі з пасады дырэктара.

Ягоны знаёмы Васіль Шлындзікаў, былы дэпутат Вярхоўнага Савета, не выключае, што Крывамаз пасьля звальненьня спрабаваў наладзіць сучасную мадэль вытворчасьці станкоў. Васіль Шлындзікаў высока ацаніў асабістыя якасьці Міхаіла Крывамаза:

“Вельмі таленавіты і разумны чалавек. Мая асабістая ацэнка, што ён адзін з самых падрыхтаваных кіраўнікоў прамысловасьці ўвогуле і станкабудаваньня ў прыватнасьці. І яшчэ зь яго мог бы быць добры палітычны лідэр, але ён гэтым займацца не пажадаў і не жадае” .

Васілю Шлындзікаву невядома, каб да Міхаіла Кравамаза былі нейкія прэтэнзіі праваахоўных органаў, і ён не выключае, што адной з прычынаў увагі ўладаў да Міхаіла Крывамаза было тое, што ён быў сябрам асацыяцыі “Дзелавая ініцыятыва”, якой кіраваў Міхаіл Марыніч.

Арышты вядомых гаспадарнікаў сталіся звычайнай зьявай у сучаснай Беларусі. Нагадаем, напрыканцы мінулага году былі арыштаваныя дырэктар Наваполацкага аб’яднаньня “Нафтан” Канстанцін Часнавіцкі і ягоныя намесьнікі, дырэктар Менскага падшыпнікавага заводу Валер Пенза, старшыня камітэта Дзяржавіяцыі Фёдар Іваноў ды іншыя кіраўнікі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования