У Віцебску і Полацку пачалі працаваць першыя грамадскія юрыдычныя прыёмныя.

2008 2008-02-14T13:58:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яны дзейнічаюць пры юрыдычных факультэтах Віцебскага і Полацкага дзяржаўных універсітэтаў. Малазабяспечаныя грамадзяне могуць атрымаць тут бесплатную прававую дапамогу, якую двойчы на тыдзень аказваюць студэнты старэйшых курсаў на чале са сваімі выкладчыкамі-юрыстамі.

Найбольшая колькасць пытанняў у наведвальнікаў узнікае ў сувязі з працоўным, жыллёвым і сямейным заканадаўствамі. Грамадскія прыёмныя займаюцца юрыдычнай асветай і ніякім чынам не замяняюць дзейнасць адвакатскіх кантор.

У бліжэйшыя дні студэнцкая служба прававой дапамогі адкрыецца ў Наваполацку пры гарадскім Цэнтры прававой інфармацыі. Акрамя таго, аддзел прававога забеспячэння па працы са зваротамі грамадзян Віцебскага аблвыканкама плануе адкрыць віртуальную грамадскую юрыдычную прыёмную на афіцыйным сайце аблвыканкама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international