Франак Вячорк: “Я – студэнт, які не ўпісаўся ў новую канцэпцыю журфака

2008 2008-02-15T13:18:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/detyuh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Распавядае Франак:

“Сёньня а 10-ай раніцы дэкана факультэта журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік не без сарказму паведаміў мне, што загадам рэктара за подпісам прарэктара я адлічаны за "акадэмічную непасьпяховасьць".

Закончыўшы коласаўскі ліцэй у 2005 годзе, я паступіў на журфак на дзённае бюджэтнае аддзяленьне. Два з паловай гады вучыўся хораша, меў дыплёмы (ад таго ж дэкана) за выдатную вучобу, павышаную стыпэндыю, граматы за ўдзел у грамадзкім жыцьці, сярэдні бал 8,7 (за 4 семестры), дзясяткі па курсавых, прэміі за асобныя харошыя справы.

16 студзеня мяне затрымалі, асудзілі на 15 сутак за нецэнзурную лаянку. Я абскардзіў вырак у гарадзкім судзе, працягваю абскарджваць у вышэйшых інстанцыях. Зьвярнуўся да кіраўніцтва факультэта на разглядзе абскарджвання выступіць у якасьці сьведак і даць характарыстыку маёй асобе, ці належу я да людзей, якія лаяцца матам. Яны адмовіліся.

За час адсідкі я прапусьціў два іспыты. Папярэднія тры - здаў без пытаньняў. Паводле іх лёгікі, Акрэсьціна - непаважлівая падстава пропуску заняткаў, а я прапусьціў ня толькі самі іспыты, але й іх пераздачы. Рашэньнем Дубовіка, мне былі прызначаныя экзаменацыйныя камісіі. Рускую літаратуру здаваў выкладчыкам Саянковай Людміле, Капцаву Уладзіміру і Паўлоўска Гражыне; стылістыку беларускай мовы - Іўчанкаву Віктару, Цікоцкаму-малодшаму і Басавай Ганьне. Абодва прадметы - мае "каронкі", у веданьні якіх я не сумняваўся. Але кіраўнікі камісіяў рашылі іначай. Прычым "валілі" Саянкова ды Іўчанкаў. Астатнія проста адмоўчваліся, моўчкі падпісвалі пратаколы. Але маўчаньне - у такіх выпадках - б'е цяжэй, чым мэтанакіраная хлусьня. Па русліту паставілі 3 (тры), па стылістыцы - 2 (два).

Я зрабіў аўдыёзапісы іспытаў. Пытаньні як Саянковай, так і Іўчанкава, ніякім чынам ня тычыліся курсаў рускай літаратуры ды стылістыкі Цікоцкага. На кафедры Іўчанкава я запатрабаваў праграму курса, мне сказалі, што яе не існуе ў прынцыпе.

Сустрэўся з Самусевіч. - Ад мяне нічога не залежыць... - парыравала намесьніца дэкана.
Заходжу да Дубовіка. Той сумным голасам: "Ну што ты ад мяне хочаш?.. Ідзі да рэктара, кажу".
Стражаў інтэлігентна вытрымаў паўзу, а потым вымавіў сваю апраўдальную: "Ведаеш, я сам ніякіх загадаў не падпісваю..." Даў зразумець, што ўсё-ўсё-ўсё прынята на значна вышэйшым роўні.

12-га лютага Лукашэнка адкрыў новы корпус. Ён агучыў новую канцэпцыю журналістыкі ў Беларусі. І я - студэнт - у гэтую канцэпцыю проста не ўпісаўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international