У Магілёве моладзь адзначыла Дзень Закаханых.

2008 2008-02-15T12:54:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінакі атрымалі чырвоныя і белыя балонікі ў выглядзе сэрца, з пажаданнямі любові, свабоды і пераменаў ад моладзі - сябраў МоДэС.

Як паведаміла прэс-служба гэтай арганізацыі, уся вуліца была зопоўненая сотнямі балонікаў белага і чырвонага колераў. Мінакі вельмі шчыра і пазітыўна паставіліся да такой увагі. І арганізатарм было прыемна бачыць усмешкі на тварах людзей.
"Увогуле ўсё прайшло вельмі пазітыўна, гэта быў перфоманс для стварэння настрою, мы хацелі парадаваць людзей і адначасова звярнуць на сябе ўвагу. У віншаваннях была інфармацыя пра нас і мы чакаем зваротаў ад людзей. Таксама гэта спроба супольнай працы, сапраўды сёння разам ладзілі гэты перфоманс прадстаўнікі розных арганізацыяў" – зазначыла сябра рады МоДэС Аксана Закрэўская.
МоДэС – гэта канфедэрацыя моладзевых арганізацыяў Магілёва. МоДэС гэта – "Магілёўскія маладыя лібералы", магілёўская суполка "Моладзі БНФ", магілёўскі "Малады Фронт" і Незалежны Студэнцкі Прафсаюз.
Падобныя перфомансы арганізатары плануюць праводзіць рэгулярна у Магілёве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international