Пазоў праваабаронцаў да ўраду зноў адхілілі

2008 2008-02-14T17:36:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Калегія Вышэйшага гаспадарчага суду пацьвердзіла ранейшую пастанову, паводле якой Беларускаму Хэльсынскаму камітэту адмовілі ў задавальненьні пазову да Савету міністраў.

Праваабаронцы патрабавалі кампэнсацыі стратаў, панесеных у выніку невыкананьня ўрадам міжнародных дагавораў у галіне тэхнічнай дапамогі.

“Суд фактычна пацьвердзіў, што Беларусь і надалей ня будзе выконваць сваіх міжнародных абавязаньняў”, – пракамэнтаваў рашэньне праваабаронца БХК Алег Гулак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства