У Гомелі на пяць сутак арыштаваны Пятро Кузьняцоў

2008 2008-02-14T17:34:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Марына Дамненка пакарала актывіста апазіцыі Пятро Кузьняцова адміністратыўным арыштам тэрмінам на пяць сутак за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра запланаваную на заўтра сустрэчу выбаршчыкаў з дэпутатам Шаўко М.А. і Аляксандрам Мілінкевічам.

Гомельскія мясцовыя ўлады адмовілі заяўнікам у правядзеньні сустрэчы, аднак ва ўлётках было сказана, што сустрэча ўсё-роўна адбудзецца каля будынку ЖЭСа. Пятро Кузьняцоў быў прызнаны віноўным у парушэньні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.                                                          

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства