Разгляд касацыйнай скаргі журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова ў Вярхоўным судзе адбудзецца 22-га лютага

2008 2008-02-14T11:32:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгляд скаргі пачнецца а 9.30 раніцы.  Пра гэта Радыё Свабодзе паведамілі ў канцылярыі Менскага гарадзкога суду.

18 студзеня судзьдзя Менскага гарадзкога суду Руслан Аніськевіч прызнаў былога намесьніка рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова вінавоўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледжанага арт. 130.1 КК РБ (распальваньне рэлігійнай варожасьці), і пакараў трыма гадамі пазбаўленьня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Падставай для прысуду паслужыў перадрук карыкатур на прарока Мухамада ў артыкуле пра пратэсты, якія выклікала арыгінальная публікацыя карыкатур у дацкай газэце Jyllands-Posten у верасьні 2005 году. Суд над Аляксандрам Зьдзвіжковым праходзіў у закрытым рэжыме, журналіст патлумачыў свой ўчынак спробай забясьпечыць чытачоў газэты актуальнай інфармацыяй.

 

З лістапада мінулага году Аляксандр Зьдзіжкоў утрымліваецца ў сьледчай турме КДБ. Беларуская і міжнародная грамадзкасьць лічыць вынесены жорсткі прысуд палітычна матываваным і патрабуе неадкладнага вызваленьня Аляксандра Зьдзьвіжкова. "Міжнародная Амністыя" прызнала журналіста вязьнем сумленьня і праводзіць акцыю салідарнасьці ва ўсім сьвеце.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international