Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


У Ружанах перасьледуюць праваслаўнага сьвятара і вернікаў

27.01.2005.

Радыё Свабода
Кіраўніцтва Берасьцейска-Кобрыньскай эпархіі адмаўляе праваслаўным вернікам паселішча Ружаны ў стварэньні яшчэ адной рэлігійнай суполкі. Самі вернікі і запрошаны імі сьвятар адчуваюць ціск з боку праваахоўных ворганаў.

Больш за 100 праваслаўных вернікаў у Ружанах ужо амаль тры гады адмаўляюцца наведваць мясцовую Сьвята-Петрапаўлаўскую царкву. Вернікі тлумачаць гэта тым, што цяперашні сьвятар айцец Аляксандар Сень згубіў іхны давер, а цягам апошніх гадоў у храме зьніклі некалькі каштоўных іконаў.

Пэўны час свае богаслужэньні вернікі ладзілі ў звычайнай хаце, а сёлета вырашылі афіцыйна абвесьціць пра стварэньне ў Ружанах яшчэ адной праваслаўнай суполкі. Аднак кіраўніцтва Берасьцейска-Кобрыньскай эпархіі адмаўляецца прызнаваць гэтае рашэньне. Зараз да перасьледу вернікаў і запрошанага імі зь Берасьця сьвятара айца Іаана Грудніцкага далучыліся праваахоўныя органы. Айцец Іаан лічыць, што гэта робіцца паводле прапановы цяперашняга кіраўніка епархіі.

26 студзеня ў судзе Пружанскага раёну павінен быў адбыцца разгляд першай адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да жыхароў Ружанаў, якіх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага богаслужэньня. Аднак працэс так і не распачаўся: паводле меркаваньня судзьдзі, складзеныя міліцыянтамі пратаколы не адпавядаюць нормам і гэтая справа ўвогуле ня можа разглядацца ў судовай установе.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования