Уладзімер Лабковіч: “Міністр абароны не дачытвае да канца артыкул Закону”

2008 2008-02-13T12:36:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі атрымаў адказ ад міністра абароны Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава на зварот па пытаньні адмены рашэньня Гомельскай гарадзкой прызыўной камісіі ў адносінах да прызыўніка Зьмітра Жалезьнічэнкі.

 

У лісьце падрабязна апісваецца сытуацыя з адлічэньнем Зьмітра з унівэрсытэту і прызывам яго ў вайсковую частку. Таксама падкрэсьліваецца, што ў адпаведнасьці з артыкулам 36 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 году “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” рашэньне раённых (гарадзкіх) прызыўных камісій могуць быць адмененыя вышэйстаячымі абласнымі прызыўнымі камісіямі або судом.

Адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч усьцешаны ўжо тым фактам, што адказ на зварот старшыні Партыі БНФ да Леаніда Мальцава прыйшоў своечасова. “Апошнім часам дзяржаўныя ворганы не заўсёды даюць адказы на звароты ад дэмакратычных партыяў”, - кажа Ўладзімер Лабковіч.

Уладзімер Лабковіч згодны з тым, пра што гаворыцца ў адказе міністра абароны. “Я не зьбіраюся аспрэчваць пэўныя юрыдычныя аспэкты з гэтага дакумэнту, - камэнтуе Ўладзімер Лабковіч. – Міністр абароны слушна зьвяртае нашую ўвагу на тое, што рашэньне прызыўной камісіі можа быць адмененае. Але Леанід Мальцаў не дачытвае да канца 36 артыкул Закону “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, на які сам і спасылаецца. У гэтым артыкуле сьцьвярджаецца, што, калі рашэньне прызыўніком абскарджваецца, што выкананьне прызыву адмяняецца. Што і мае месца ў выпадку са Зьмітром Жалезьнічэнкам. Яшчэ 1 лютага суд прыняў рашэньне аб прыпыненьні прызыву. Гэта значыць, што зь 1 лютага Зьміцер знаходзіцца ў войску незаконна, у парушэньне вызначэньня суду.

Вельмі шкада, што Леанід Мальцаў толькі пералічыў даўно вядомыя факты і ня даў адказу па сутнасьці”.

Уладзімер Лабковіч заклікаў спыніць незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да Зьмітра і даць яму магчымасьць спакойна адстойваць свае правы ў судзе, не знаходзячыся ізаляваным у войску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international