"Воля да разьвіцьця" судзіцца з Першым нацыянальным тэлеканалам

2005 2005-01-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 лютага ў судзе Першамайскага раёну сталіцы адбудзецца судовае паседжаньне, дзе будзе разглядацца пазоў старшыніі слонімскага грамадзкага аб’яднаньня "Воля да разьвіцьця" Міхася Варанца да Першага нацыянальнага каналу (БТ) аб абароне яго гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі, а таксама аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі няўрадавай арганізацыі.
Як паведаміла інфармацыйны каардынатар Выканаўчага бюро РГ Асамблеі НДА Беларусі Алёна Андрэева, пазоў пададзены ў сувязі з тым, што 16 сакавіка 2004 году ў праграме "Панарама" быў паказаны сюжэт пра арганізацыю "Воля да разьвіцьця" і сп.Варанца. У ім было сказана, што Міхась Варанец ухіляецца ад сплаты падаткаў з гранта, атрыманага па праграме тэхнічнай дапамогі Эўракамісіі TACIS. Названая сума штрафных санкцыяў разам з нібыта нясплочанымі падаткамі была перавышаная ў некалькі разоў. Таксама было адзначана, што грошы, нібыта схаваныя ад дзяржавы, пайшлі на фінансаваньне апазыцыі.
Міхась Варанец выказаў сваю рашучую нязгоду са зьместам сюжэта, тым больш, што летась у судовым парадку была даказаная ягоная нявінаватасьць. У сувязі з гэтым сп.Варанец зьвяртаўся да кіраўніцтва Першага нацыянальнага тэлеканалу з просьбай даць абвяржэньне. Атрымаўшы адказ аб тым, што БТ не будзе даваць абвяржэньняў, таму што не атрымлівала ніякіх прэтэнзіяў да зьместу сюжэту ў судовым парадку, сп. Варанец 27 лістапада 2004 года накіраваў пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі ў суд Першамайскага раёна г.Менска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international