Райвыканкам не дазволіў выданьне новых газэт

2008 2008-02-12T15:36:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Горацкі райвыканкам не дазволіў партыйнаму актывісту Эдуарду Брокараву выдаваць газэты. Паводле пастановы, падпісанай старшынём райвыканкаму Міхаілам Анікеевым, у раёне афіцыйна выходзяць тры газэты, якія цалкам забясьпечваюць насельніцтва інфармацыяй.

Райвыканкам зарэгістраваў актывіста індывідуальным прадпрымальнікам з правам займацца рэклямнай дзейнасьцю ды гандлем, аднак не зацьвердзіў яшчэ аднаго віду дзейнасьці — выданьня газэт.

“Яны ведаюць мяне як актывіста партыі БНФ, яны ведаюць мяне як актывіста руху “За свабоду”. І як наагул чалавека з дэмакратычнымі поглядамі, а з дэмакратамі яны цяпер змагаюцца ўсімі спосабамі. Яны разумеюць, што пісаць пра ўраджаі і надоі я ня буду. Я буду пісаць пра тое, што бачу. Гэта адзін з маіх прынцыпаў. Ім не патрэбная праўда”, — гэтак пракамэнтаваў “Свабодзе” пазыцыю райвыканкаму Эдуард Брокараў.

Эдуард Брокараў выдае ў Горках газэты “Ўзгорак” ды “Горацкі выбар”, а таксама рэдагуе газэту абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны “Выбар”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international