А.Бяляцкі: “Гэтае адзінае сьвята, якое трэба сьвяткаваць на вуліцы”

2008 2008-02-12T13:58:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

25 сакавіка 1918 у Менску лепшыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі абвясьцілі пра стварэньне Беларускай народнай рэспублікі. Гэткім чынам было заяўлена пра зьяўленьне на мапе сьвету самастойнасьць і незалежнай дзяржавы. Дзесяцігодзьдзямі гэтая падзея была выкрасьленая з гісторыі краіны. Замоўчваецца яна і ў сучаснай Беларусі. Сёлета спаўняецца 90-год абвяшчэньню БНР. Дэмакратычная грамадзкасьць краіны прымеркавала да гэтай даты шэраг мастацкіх імпрэзаў, а таксама шэсьце і мітынг. Як юбілейныя ўгодкі будуць адзначаць сёньняшнія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі? Пра гэта кажа адзін тых, хто распачынаў адзначаць Дзень Волі ў сярэдзіне 80-х, сябра літаратурнай суполкі “Тутэйшыя”, праваабаронца і вылучэнец на Нобэлеўскую прэмію Алесь Бяляцкі.


Карэспандэнтка: Як бы вы адсьвяткавалі 90-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі?

Бяляцкі: Фармат сьвяткаваньня з тых жа 80-х гадоў кардынальна зьмяніўся. І гэта адзінае сьвята, я абсалютна перакананы, якое ўсе сьвядомыя беларусы павінны сьвяткаваць на вуліцы. Каб была вось гэтая візуалізацыя. Бо мы, беларусы, недастаткова бачныя вось у гэтай беларускай прасторы. Нам не хапае нашай нацыянальнай сымболікі, якая была б бачная, не хапае маштабных сьвяткаваньняў. Каб людзі маглі зьбірацца, сьвяткаваць, каб гэта было бачна, што для людзей гэта сапраўды нешта значыць.

Карэспандэнтка: Што для вас значыць БНР?

Бяляцкі: Для мяне гэта азначае дастаткова многа. Гэта адназначная спроба паказаць, што беларусы – народ, што яны здольныя да дзяржаватворчасьці. Бо дзяржаватворчасьць на пэўным этапе нацыянальнага разьвіцьця зьяўляецца вяршыняй сьпеласьці народу і пераскочыць гэта нельга.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international