Хто будзе праходзіць прафэсійна псыхалягічны тэст пры паступленьні ў ВНУ

2008 2008-02-12T10:47:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Стаў вядомы пералік спецыяльнасцей, пры паступленні на якія да абітурыентаў будуць прад’яўляцца «асаблівыя патрабаванні» і будзе праводзіцца прафесійна‑псіхалагічнае сумоўе або тэставанне.

Нагадаем, 8 лютага прэзідэнт падпісаў указ аб змяненнях у правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі. Тэкст дакумента абнародаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет‑партале.

Як вынікае з указа, да спецыяльнасцей, якія трапляюць пад «асаблівыя патрабаванні», адносяцца: «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «журналістыка», «міжнародная журналістыка», «мытная справа» і некаторыя іншыя. Парадак прафесійна‑псіхалагічнага сумоўя або тэставання ўстанаўлівае Міністэрства адукацыі.

Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Здановіч ставіцца да новаўвядзенняў станоўча. Больш таго, у інтэрв\’ю БелаПАН ён выказаў меркаванне аб «мэтазгоднасці пашырэння пераліку такіх спецыяльнасцей». Як лічыць дэпутат, прафесійна‑псіхалагічныя тэсты павінны праходзіць усе абітурыенты, якія ў будучыні будуць працаваць з людзьмі.

У.Здановіч нагадаў, што, згодна з праектам указа, будучыя журналісты і кіраўнікі перад паступленнем павінны былі браць рэкамендацыі ў органах мясцовай выканаўчай улады. Аднак у канчатковы тэкст дакумента гэтае палажэнне не ўвайшло. «Такім рашэннем мы маглі парадзіць карупцыю ў гэтай сферы. Акрамя таго, рашэнне аб прафпрыгоднасці абітурыента ўсё‑такі павінна прымацца спецыялістамі ў ВНУ», — сказаў кіраўнік камісіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international