Дэманстрацыя ў абарону маладых актывістаў Беларусі

2008 2008-02-12T10:03:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10-га лютага Беларускі Маладзевы Рух Амэрыкі правёў вялікую дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам.
Больш за 40 хлопцаў і дзяўчат прыйшлі да будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, каб патрабаваць ад афіцыйных уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту : Андрэй Цянюта, Кірыл Атаманчык, Арсень Ягорчанка, Кацярына Салаўёва. А таксама выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі.

На працягу некалькіх гадзін дэманстранты выкрыквалі лёзунгі: “ Верым, можам пераможам!”, “Свабоду!”, “Жыве Беларусь!”, “Беларусь у Еўропу!”,“Belarus-yes! Lukashenko-no!”. Пад час пікету са зваротам да моладзі выступіў лідэр беларускага адраджэньня Зянон Пазьняк. Ён нагадаў пра сітуацыю на Беларусі і заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з дыктатарскім рэжымам.

Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства