“Малады Фронт” падтрымаў вылучэньне Зьмітра Жалезнічэнкі на Студэнцкую прэмію за мір

2008 2008-02-12T09:51:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незарэгістраваны “Малады Фронт” падтрымаў ініцыятыву беларускіх праваабаронцаў, праваабарончага цэнтру “Вясна” і Моладзі БНФ аб вылучэньні актывіста Моладзі БНФ Зьмітра Жалезьнічэнкі на сусьветную Студэнцкую прэмію за мір.

Зьміцер, студэнт-выдатнік, быў двойчы незаконна адлічаны з Гомельскага дзяржаўнага унівэрсытэта імя Ф. Скарыны за свае палітычныя погляды і актыўную грамадзянскую пазыцыю, пасьля чаго быў гвалтоўна забраны ў войска. Мы адзначаем асаблівую мужнасьць Зьмітра ў адстойваньні права на адукацыю, права на карыстаньне роднай, беларускай мовы, адстойваньні свабоды поглядаў і лічым, што Зьміцер Жалезьнічэнка з'яўляецца годным кандыдатам для атрыманьня Студэнцкай прэміі за мір.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international