Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Былы кандыдат у дэпутаты, актывіст АГП з Жодзіна папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне

26.01.2005.

У сваім звароце да прэзыдэнта Віктара Юшчанкі Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Жодзіна Аляксандар Ваўчанін сьцьвярджае, што існуе пагроза ягонаму здароўю і жыцьцю з боку беларускіх уладаў і спэцслужбаў. 25 студзеня Аляксандар Ваўчанін перадаў зварот да Віктара Юшчанкі ў амбасаду Ўкраіны ў Беларусі. У ім ён піша: “Паважаны спадар Прэзыдэнт, прашу Вас даць мне палітычны прытулак у Вашай краіне ў зьвязку з пагрозай фізычнай расправы з боку спэцслужбаў і уладаў”.

“Супраць мяне як кандыдата ў дэпутаты парлямэнту рыхтуецца расправа. Адзін з кіраўнікоў спэцслужбаў, які мяне добра ведае, папярэдзіў, што са мной хочуць фізычна расправіцца. Ён і ягоныя людзі адмовіліся гэта рабіць. Вось гэтая небясьпека, інфармацыя пра якую прыходзіць з такіх важных крыніцаў, я думаю, што гэтаму варта верыць”, -- паведаміў Аляксандар Ваўчанін “Радыё Свабода”.

Цяпер Аляксандар Ваўчанін узяў адпачынак у жодзінскім шпіталі, дзе ён працуе фэльчарам брыгады хуткай дапамогі, і чакае рашэньня Віктара Юшчанкі. Ён спадзяецца, што новы прэзыдэнт Украіны задаволіць ягоную просьбу. У сваім звароце спадар Ваўчанін таксама паведамляе, што ён быў адным з удзельнікаў памаранчавай рэвалюцыі ў Кіеве.

Дарэчы, прыкладна празь месяц пасьля таго, як Аляксандар Ваўчанін вярнуўся з Кіева, жодзінскія чыноўнікі правяралі, за чый кошт ён езьдзіў ва Ўкраіну і чаму ён у гэтыя дні не працаваў. Пасьля гэтай праверкі Аляксандар Ваўчанін ужо зьвяртаўся да Віктара Юшчанкі з просьбай заклікаць Аляксандра Лукашэнку спыніць ціск на беларускіх удзельнікаў украінскай памаранчавай рэвалюцыі.

Аляксандар Ваўчанін зьяўляецца сябрам Нацыянальнага камітэту Аб’яднанай грамадзянскай партыі, быў дэпутатам Жодзінскага гарадзкога савету двух скліканьняў. Падчас мінулых выбараў балятаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але быў пазбаўлены кандыдацкай рэгістрацыі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования