Малады фронт рыхтуецца да Дня любові

2008 2008-02-11T17:06:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лічаныя дні застаюцца да сьвята ўсіх закаханых – Дня сьвятога Валянціна. Як штогод, “Малады Фронт” адзначыць гэтую дату традыцыйным шэсьцем па цэнтры Менску. У гэты дзень беларуская моладзь хоча прызнацца ў любові да Эўропы. Адмыслова дзеля гэтага ўдзельнікі шэсьця наведаюць амбасады краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў беларускай сталіцы.

Акцыя, прымеркаваная да Дня любові, ладзіцца ў Менску штогод. Галоўным арганізатарам мерапрыемства зьяўляецца “Малады Фронт”. Ад 1997 году, калі шэсьце пачало праводзіцца ўпершыню, у ім бралі ўдзел па некалькі тысяч чалавек. Апошнія шэсьці зьбіраюць менш людзей. Ня дзіўна, бо пасьля кожнай акцыі АМАПАўцы арыштоўваюць яе удзельнікаў, і ў выніку маладыя людзі трапляюць за краты толькі за тое, што жадаюць прызнацца ў любові да Эўропы, да эўрапейскіх і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.  

Сёлета маладафронтаўцы й менчукі, якія сьвяткуюць гэты дзень з “Маладым Фронтам”, пройдуцца па галоўных вуліцах горада, наведаюць эўрапейскія й амэрыканскую амбасады, сустрэнуць Дзень любові пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі – сымбалямі свабоды, любові да Беларусі й Хрыста, любові да нашых пакутнікаў і вызваленцаў.

Распавядае маладафронтавец Зьміцер Хведарук.

З. Хведарук: Асабліва адрозьнівацца гэты Дзень любові ад традыцыйнага ня будзе. Маладыя людзі зьбяруцца на плошчы Свабоды ў гістарычным цэнтры Менску. Мы хочам паказаць сваю прыхільнасьць да дэмакратычных каштоўнасьцяў, да традыцыйных эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Мы ўжо падалі заяву на правядзеньне шэсьця ў Менгарвыканкам і чакаем дазволу ад гарадзкіх уладаў. 

Як і штогод не абыдзецца без сюрпрызаў, пра іх арганізатары казаць пакуль ня сталі. Каб даведацца, што маладафронтаўцы рыхтуюць падчас мерапрыемства, варта прыйсьці 14 лютага ўвечары на плошчу Свабоды ў Менску.

Гаворыць маладафронтаўка Кацярына Галіцкая.

К. Галіцкая: Будуць конкурсы й падарункі, будзе касьцюміраванае шэсьце й шмат чаго цікавага. Амбасадары заўжды радыя вітаць нас і нават загадьдзя тэлефануюць, каб даведацца, ці прыдзем мы гэтым разам.

Нагадаем, што Сьвята любові пачынаецца а 17:00 на плошчы Свабоды. Арганізатары запрашаюць усіх беларусаў „прыйсьці, адчуць і падараваць іншым людзям частку сьвятла, каханьня, цяпла, любові, якую нясуць чалавечыя душы”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international