Акцыя: “ Мы чакаем вас!”

2002 2002-11-26T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня роўна 100 дзён, як журналісты ПАГОНІ Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч знаходзяцца за кратамі. Але ПАГОНЯ жыве. Жыве, дзякуючы менавіта Вашай салідарнасці, Вашай мужнасці і неабыякавасці, сябры!
Няхай да гэтага тэрміну сябры вашай арганізацыі, вашыя родныя, знаёмыя, суседзі дашлюць на “хімію” да журналістаў па простай паштоўцы.
Журналісты за кратамі адчуваюць вашую падтрымку.
1 лістапада па рэспубліцы прайшла акцыя “Хлопцы, мы з вамі”, у рамках якой Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч атрымалі больш 200 паштовак з цеплымі словамі ад простых грамадзянаў краіны. Калі з 10-мільйннай беларусі кожнаму з вязняў прыйдзе хоць па 1000 паштовак – гэта таксама будзе паказчыкам уплыву арганізацыяў на грамадства.

“Лісты, што прыхозіць да нас з Міколай з усёй Беларусі - гэта не толькі вялізарная маральная падтрымка. Нашыя суддзі, пракуроры і турэмшчыкі пачынаюць разумець, што за іхнымі дзеяннямі сочыць пільнае вока беларускага грамадства. Гэтыя лісты для іх, як "чырвоныя сцяжочкі", - сказаў Павал Мажэйка.

Акцыі паштовак - гэта добрая практыка салідарнасці, яе трэба пашыраць. Узнаўляць падобныя акцыі было б дарэчы да кожнай значнай даты.

Адрасы:

Да Паўла Мажэйкі
247210
Гомельская вобласць,
г.Жлобін, мікрараён №3,
д 3, пакой 208

дзяжурны (02334) 2-07-02
начальнік Кузьміч Юры Аляксандравіч
2-04-52
______

Да Міколы Маркевіча
213760
Магілёўская вобласць,
г. Асіповічы, вул Сумчанкі, 38, пакой 434

дзяжурны (02235) 2-49-43
начальнік Пасікаў Мікалай Міхайлавіч
2-49-35

ПАГОНЯ
pahonia.promedia.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international