У Баранавічах міліцыя і амон заблакавалі цэнтральную плошчу

2008 2008-02-11T13:31:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Баранавічах праходзіць акцыя прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. Больш за 200  прадпрымальнікаў, актывістаў грамадскіх рухаў і партый, сабраліся у гарадскім парку, нягледзячы на адмову гарадскіх уладаў у правядзеньні акцыі пратэсту.

 Перад самым пачаткам акцыі міліцыя затрымала маладафронтаўцаў Яраслава Грышчэню і і Вадзіма Бевеню. Цяпер яны знаходзяцца ў міліцыі, дзе на іх складаюць пратаколы.

Як паведамляе баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша, прадпрымальнікі накіраваліся на цэнтральную плошчу горада, каб сустрэцца з прадстаўнікамі улады. Аднак падыходы да будынка райвыканкама перакрыла міліцыя ў колькасьці 40 чалавек. Неўзабаве з’явіліся аўтобусы з амапаўцамі, якія ўшчыльную заблакавалі цэнтральную плошчу Баранавічаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international