Праваабаронцам і актывістам Партыі БНФ адмовілі ў сустрэчы са Зьміцерам Жалезнічэнка

2008 2008-02-11T11:36:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Праваабаронцы з Гомеля і Рэчыцы,  а таксама  жлобінскія актывісты Партыі БНФ  наведалі ў нядзелю вайсковую частку 83469 ў Жлобіне, дзе пазапраўна ўтрымліваецца студэнт Зміцер Жалезнічэнка. Дзяжурны на КПП адмовіў у сустрэчы, спаслаўшыся на нібыта ўведзены карантын.

Праваабаронцы патрабавалі прадставіць ім загад камандаваньня, або  нейкае рашэньне наконт карантыну.  Замест адказу спаслаліся на абвестку пра забарону сустракацца з вайскоўцамі грамадзянскаму насельніцтву. У той жа час каля вайсковай часткі сустракаліся ваеннаслужачыя з блізкімі і сябрамі. Калі да праваабаронцаў выйшаў намеснік камандзіра часткі па ідэалогіі Макарэвіч, ён патлумачыў: “Сваякам – можна, астатнім – забаронена”. Вось такі незразумелы каранцін. Замест сустрэчы з Жалезнічэнка праваабаронцы пакінулі скаргу ў Кнізе заўваг і прапаноў і перадалі Зьміцеру прадукты харчаваньня.

Да гэтага часу армейскія чыноўнікі не спяшаюцца выконваць вызначэньне суду, якое мае прамое дзеяньне. Цяпер на Жалезьнічэнку аказваюць ціск, каб ён прыняў прысягу і тым самым сытуацыя стала незваротнай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international