Пратэст прадпрымальнікаў пачнецца ў Баранавічах

2008 2008-02-11T10:22:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Баранавічах а 12-й гадзіне прадпрымальнікі плянуюць правесьці несанкцыянаваны мітынг пратэсту супраць прэзыдэнцкага ўказу №760.

Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў прадпрымальнікам у правядзеньні акцыі пратэсту. Улады патлумачылі, што заяўнікі нібыта не ўказалі мерапрыемствы па забесьпячэньні грамадзкага парадку, мэдычнага абслугоўваньня і прыбіраньня тэрыторыі. Аднак заяўнікі цьвердзяць, што папера была складзена адпаведна ўсім патрабаваньням. Актывіст прадпрымальніцкага руху з Баранавічаў Мікалай Чарнавус сказаў:

“Урад – “супраць”, народ – “за”. Гарвыканкам – “супраць”, а народ – “за”. Я думаю, што гэты камок пачнецца з Баранавічаў. Цяпер іншыя рэгіёны падхопяць і пойдзе. Усе рэгіёны глядзяць сёньня на Баранавічы. Бо ўсе ведалі, што Баранавічы зрабілі заяўку. Баранавічы актыўна ўдзельнічалі ў акцыях 10-га і 21-га. Вы ўявіце, чалавек 300 было з Баранавічаў на мітынгу ў Менску”.

Спадар Анатоль, прадпрымальнік з Баранавічаў, кажа, што на мітынг у Баранавічах таксама зьбярэцца многа ўдзельнікаў. “Людзі хочуць аднаго: адмены пункта 1.1 указу №760. Вы паглядзіце газэту аб’яваў, колькі месцаў прадаецца, павільёнаў, ралетаў – мора! Такога ніколі не было. У людзей было 4-5 кропак, а цяпер сядзяць на 1-2, а астатняе куды?
Саліць жа ня будзеш. Пазвальнялі мора гандляроў, куды дзявацца?”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international