Галоўныя навіны
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў


За забойствам В.Чаркасавай могуць стаяць яе кантакты з супрацоўнікам “Інфабанку”, які займаўся фінансавым бокам ірацкіх кантрактаў (Радыё Свабода)

25.01.2005.

У чарговым нумары “Белорусской деловой газеты” зьмешчаны артыкул Сяргея Сацука пад красамоўным загалоўкам “Страх як дастатковая падстава, ці хто расправіўся з Веранікай Чаркасавай?” Упершыню пасьля загадкавага забойства журналісткі летась 20 кастрычніка наўпрост сьцьвярджаецца: сьледзтва ідзе памылковым шляхам, а матывы забойства Чаркасавай, якая апошнім часам працавала ў штотыднёвіку “Салідарнасьць”, палягаюць у палітычнай плоскасьці.

Як само сьледзтва адрэагавала на падобныя цьверджаньні ў прэсе? Пакуль ніякай рэакцыі з боку праваахоўных органаў няма. Камэнтароў, пры гэтым, праўда, не даюць таксама, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва. Сам аўтар публікацыі, Сяргей Сацук, кажа, што яго зь менскай гарадзкой пракуратуры не турбавалі, аднак тое, што гэта можа здарыцца бліжэйшым часам, таксама не выключае. Хоць акцэнтуе ўвагу на тым, што гэта толькі журналісцкае расьсьледваньне.

(Сацук: ) “Гэта “чыстай вады” журналісцкае расьсьледваньне, і сьледзтва тут ні пры чым. Яны ідуць сваім шляхам, мы – сваім. Дзесьці, магчыма, адзін аднаго прадублявалі, дзесьці ад іх шляху адышлі. Я ў іхную справу не зазіраў. А таму ніякую таямніцу сьледзтва не парушаў. Да таго ж, мы пачалі больш сур’ёзную справу – ня так, як звычайна, адной асобнай рэдакцыяй – а прыцягнулі юрыдычную службу БАЖ, агенцтва журналісцкіх расьсьледаваньняў і дацкую асацыяцыю журналісцкіх расьсьледаваньняў. Браліся вельмі сур’ёзна за гэтую справу і падстрахаваліся шмат зь якіх бакоў. Таму, думаю, ня будзе ніякіх прэтэнзіяў з боку праваахоўных органаў”.

Журналіст кажа, што дзеля незалежнага экспэрымэнта быў запрошаны кансультант-крыміналіст, які зь вялікай доляй упэўненасьці канстатаваў: крывавае пабоішча ў кватэры Чаркасавай было інсцэнаванае. Апавядаецца і пра маленькую сьведку з суседняй кватэры, якая чула, як і калі адбылося забойства, але сьведчаньні якой усур’ёз сьледзтвам не ўспрымаюцца.

Тлумачыцца, якім чынам у якасьці галоўнага падазраванага зьявіўся сын Веранікі, 14-гадовы Антон – толькі на той падставе, што, маючы вызваленьне ад уроку фізкультуры, ён прыблізна ў той жа час ехаў на рынак. Зноў жа, паводле БДГ, забойца ня ўзяў залатыя рэчы Веранікі і 1350 даляраў – значыць, вэрсія рабаўніцтва выключаная. Падазраваць сына (а гэта адзіная бытавая вэрсія), не вытрымлівае крытыкі.

Адзінае, што застаецца – прафэсійная дзейнасьць. Паводле Сяргея Сацука, ёсьць нітка, якая можа ўсё патлумачыць – кантакты Веранікі з супрацоўнікам “Інфабанку”, які займаўся фінансавым бокам ірацкіх кантрактаў. Невядома, ці плянавала журналістка рабіць публікацыі пра гандаль зброяй, але ейныя стасункі з супрацоўнікамі “Інфабанку” і збор матэрыялаў маглі кагосьці напужаць. “Не банкіраў, а кагосьці больш значнага”, – рэзюмуе ў БДГ Сяргей Сацук.

Ня так даўно з сына і айчыма Веранікі Чаркасавай, які таксама ёсьць падазраваным у забойстве журналісткі, зьнятая падпіска аб нявыезьдзе. Ці азначае гэта, што сьледзтва адмовілася ад ранейшай вэрсыі? У зьвязку з гэтым пытаньнем і ўвогуле, каб даведацца, як успрынятае журналісцкае расьсьледваньне роднымі Веранікі, я затэлефанаваў Дзіяне Цімафееўне, маці Веранікі Чаркасавай. Вось урывак з нашай размовы:

(Чаркасава: ) “Што ў вас выклікае пытаньні ці сумненьні?.. Я давяраю гэтай публікацыі. На мой погляд, яна зробленая вельмі сумленна. Усё, што аўтары напісалі, яны здабывалі ўласнымі намаганьнямі. І зрабілі вельмі вялікую працу”.

Пасьля гэтага я пацікавіўся: ці ёсьць увогуле нейкія кантакты са сьледчымі менскай гарадзкой пракуратуры?

(Чаркасава: ) “Яны лічаць, што вінаватых ужо знайшлі…”

(Карэспандэнт: ) “Але ж падпіскі аб нявыезьдзе ўжо зьнятыя…”

(Чаркасава: ) “Дык гэта ж падпіска зьнятая. А статус падазраваных застаўся. Гэта ж розныя рэчы”.

(Карэспандэнт: ) “Сустракаюцца з вамі сьледчыя?”

(Чаркасава: ) “Не, цяпер не сустракаюцца. Нас гэта вельмі і непакоіць: як сьледчыя могуць падазраваць чалавека, называць яго падазраваным, калі чалавек нават з хаты не выходзіў? Я маю на ўвазе свайго мужа, які ў гэты дзень быў увесь час побач са мной”.

(Карэспандэнт: ) “Гэтыя аргумэнты яны прымаюць да ведама?”

(Чаркасава: ) “Нічога яны не прымаюць. Яны не адказваюць на гэтыя аргумэнты – ды ўсё. Ня верыць самой сабе толькі застаецца!… І ўнука не было 40 хвілінаў на ўроку, ад якога ён мае вызваленьне, калі езьдзіў па сваіх справах, доказаў, што ён мае дачыненьне да гэтай справы, няма ніякіх, гэта ўсё прыдумана…”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования