У панядзелак – разгляд касацыйнай скаргі «Новага часу»

2008 2008-02-08T17:58:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Калегія Мінскага гарадскога суда 11 лютага ў 15.00 пачне разглядаць касацыйную скаргу выдаўцоў газеты «Новы час» на рашэнне суда першай інстанцыі па зыску Мікалая Чаргінца. (Адрас суда — г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1).

Шэф-рэдактар «Новага часу» Аляксей Кароль не хавае, што спадзяванняў на перагляд справы ў яго амаль няма. Нягледзячы на гэта, ён лічыць неабходным прайсці працэдуру абскарджання — каб прадэманстраваць сваю нязгоду з палітычна матываваным, на яго думку, рашэннем.

У нумары «Новага часу» ад 1 лютага рэдакцыя надрукавала зварот ад чытачоў з просьбай аб матэрыяльнай падтрымцы выдання, якое апынулася перад пагрозай спынення з фінансавых прычын.

20 снежня суд Першамайскага раёна Мінска пастанавіў спагнаць 50 мільёнаў рублёў з выдаўца «Новага часу» (прыватнага выдавецкага прадпрыемства «Час навінаў») і 1 млн. — з журналіста Аляксандра Тамковіча на карысць старшыні камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Мікалая Чаргінца. Нагодай для зыску быў артыкул А. Тамковіча «Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец», які з’явіўся ў газеце 24 верасня 2007 г. (№ 25). Зыскоўцу пакрыўдзілі крытычныя заўвагі пра яго як палітыка і пісьменніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international