Палітычнае бюро EPP асуджае арышты ў Беларусі

2008 2008-02-07T17:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

7 лютага, Мадрыд. Сёньня на палітычным бюро EPP (Эўрапейская народная партыя) адзінагалосна прыняла надзвычайную рэзалюцыю, якая тычыцца арыштаў дэмакратычных актывістаў у Беларусі.

Надзвычайная рэзалюцыя

(Неафіцыйны пераклад)

Эўрапейская народная партыя асуджае арышты маладых актывістаў у Беларусі

Беручы пад увагу нядаўнія арышты сябраў беларускіх моладзевых палітычных арганізацыяў, у тым ліку моладзевых арганізацыяў Партыяў БНФ і АГП, якія ёсьць сябрамі ЭНП да і пасьля мірнай дэманстрацыі. Дэманстрцыя праводзілася 10 студзеня на Плошчы Незалежнасьці ў Менку супраць прэзыдэнцкага дэкрэту, які жорстка абмяжоўвае правы і магчымасьці індывідуальных прадпрымальнікаў і прадаўцоў у найме супрацоўнікаў. Еўрапейскія прадстаўнікі з DEMYC прысутнічалі там і пацьвярджаюць мірны характар акцыі.

 

Моладзевых актывістаў затрымалі і далі судовыя прысуды ад 10 да 20 дзён арышту без доступу да цёплай вопраткі, ежы і немагчымасьці сувязі зь сям’ей.

Большасць арыштаваных маладых людзей – студэнты, якія рызыкуюць быць выключанымі з унівэрсытэтаў у дадатак да зьняволеньня.

ЭНП:

 

 асуджае зняволеньне і вынесеныя прысуды маладым палітычным актывістам і патрабуе тэрміновага вызваленьня ўсіх затрыманых без далейшых пакараньняў.

 асуджае дзеяньні беларускага рэжыму, скіраваныя супраць палітычных актывістаў, сябраў апазыцыі ці любых асобаў, якія вольна выказваюць крытычныя заўвагі наконт рэжыму і яго дзеяньняў

 заклікае Прэзыдэнта Лукашэнку паважаць дэмакратыю, правы чалавека, свабоду прэсы і закон

Прапанавана Nea Demokratia and the Moderate Party.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international