У Магілёве адключылі “Euronews”

2005 2005-01-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 24 студзеня ў Магілёве з кабэльных і эфірных недзяржаўных тэлевізійных сетак зьнік тэлеканал “Euronews”. Яго замянілі “Сталічным тэлебачаньнем”.

У пакеце з дванаццаці каналаў, які прапануе магілёўцам эфірна-кабэльнае тэлебачаньне таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Дыён-тэлесэрвіс”, “Euronews” быў адзіным заходнім тэлеканалам, які перадаваў актуальную інфармацыю з розных сфэраў жыцьця, у тым ліку і палітычную, без ідэалягічных камэнтароў.

Дырэктар “Дыёну” Аляксандар Астапаў спаслаўся на праверку, падчас якой ад фірмы запатарабавалі выконваць дакумэнты ўраду і Міністэрства інфармацыі наконт сьпісу абавязковых для трансьляцыі тэлеканалаў. У ім няма “Euronews”, затое ёсьць СТВ.

Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі БАЖ Генадзь Суднік мяркуе, што прычынай адключэньня “Euronews” сталі трансьляцыі дзьвюх інаўгурацыяў — Джорджа Буша і Віктара Юшчанкі. А таксама падрабязны сюжэт пра прызначэньне дзяржсакратаром ЗША Кандалізы Райс, там жа ішла гаворка пра таталітарныя рэжымы, у ліку якіх апынулася Беларусь.

Між тым, у кіраўніцтве “Дыён-тэлесэрвіс” гавораць, што тэлеканал “Euronews” не зьяўляецца забароненым — і таму спадзяюцца праз пэўны час аднавіць яго,-- паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international